Mount & Blade II: Bannerlord

Mount & Blade II: Bannerlord

33 ratings
Як перакласьці гульню ці мод на родную мову
By Reiko
Маленькі мануал пра пераклад Bannerlord на родную мову.

Як з'явіцца натхненьне дапішу))
3
   
Award
Favorite
Favorited
Unfavorite
Уводзіны
Я намагаюся зрабіць мануал усёахопным. Выкарыстоўвайце толькі тое, што вам патрэбна.
Як арганізаваць тэчку, ў якой будзем перакладаць
На мой погляд тэчка для перакладу мусіць мець наступны выгляд. Гэта спрошчаная структура, яе льга зьмяніць пад свае патрэбы. Але з дапамогай гэтай структуры льга весьці тэрміналогію перакладу і абнаўляць мод пры патрэбе.
  • тэчка зыходнікі
  • тэчка пераклад
  • файл інфа.txt
  • файл тэрміны.txt
  • файл усталёўка.txt

У тэчцы "зыходнікі" знаходзяцца зыходныя файлы, зь якіх мы робім пераклад. Яна патрэбна для простога абнаўленьня мода ў будучыні, бо шляхам простага параўнаньня пачатковай тэчкі зыходнікаў з новымі зыходнікамі льга ўбачыць усе зьмены і адпаведна абнавіць пераклад. Увага: зыходныя файлы лепей захаваць адразу, бо потым знайсьці менавіта вашую версію можа быць вельмі складана.

У тэчцы пераклад знаходзіцца наш пераклад.

У файле інфа.txt я зазвычай трымаю назву і версію мода, а таксама ўсю іншую неабходную інфармацыю. Увага: недзе храніць версію мода/гульні трэба, каб потым было льга знайсьці гэтую інфармацыю.

Файл тэрміны.txt неабходны толькі дзеля буйных модаў дзе трэба весьці тэрміналагію для пэўных рэчаў. Напрыклад:
  • краіну Hungary заўжды ў перакладзе называць адным чынам Вугоршчынай (або Венгрыяй)
  • слова domain заўжды перакладаць як удзел
  • слова council заўжды перакладаць як сойм
  • гэтак далей
Для буйных модаў важна падтрымліваць тэрміналогію, каб вашы пераклад льга было слушна зразумець.

У файле усталёўка.txt я трымаю інструкцыі па ўсталёцы і выкарыстаньні майго перакладу. Старонкі маіх пераклад у Steam як раз з'яўляюцца копіяй гэтага файлу.
Прыклад файлу інфа.txt
BannerKings

Версія 1.2.7.6

Іншая патрэбная інфармацыя, напрыклад:
  • Што не перакладзена
  • Над чым варта папрацаваць
  • Месца, на якім спыніўся пераклад у пэўным файле
Прыклад файлу тэрміны.txt
acres = акры
Aspects = асьпекты
assimilation = асіміляцыі
attractiveness = прывабленьне, прывабнасьць
blessing = блаславеньне
Canticles = Песьнясьпевы
claim = прэтэнзіі
clergymen = сьвятарства
Code of Asera = Зборы Эсэра
Competence = Кампетэнцыя
contract = дамоўныя, дамова
council = Соймавы Соймавага Сойм
Court = Палац
Courtiers = Палацавыя
Courting = заляцаньне
Danish = Данія, Дацкі, Датчане
Denmark = Данія, Дацкі, Датчане
English = Англія, Англійскі, Англічане
Fatimid = Фаціміды, Фацімідзкі
France = Францыя, Францускі, Французы
Frankish = Францкі, Франкі
Прыклад файлу усталёўка.txt
Amateur translation of the Better Time 1.3.1 mod into Belarusian.

Аматарскі пераклад мода Better Time 1.3.1 на беларускую мову.

Дазваляе паскараць час на мапе кампаніі. Існуюць опцыі паскарэньня ў 4, 8 і 16 разоў.

Калі ў вас адбываюцца вылеты, паспрабуйце паскараць час з меншай хуткасьцю. Магчыма, вашы кампутар не вытрымлівае нагрузку.

Для кіраваньня вялікай колькасьцю модаў раю выкарыстоўваць Novus Launcher. Знайсьці загрузьнік льга па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4924 .

Чарга загрузкі:

1. Harmony https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2006
2. ButterLib https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2018
3. UI Extender https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2102
4. Mod Configuration Menu https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/612

5. Native
6. SandBoxCore
7. Sandbox
8. StoryMode

9 Better Time https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2849

10. Belarusian Core https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/3735
11. Belarusian Better Time https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/5794
12. Belarusian Harmony https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4572
13. Belarusian ButterLib https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4571
14. Belarusian UI Extender https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4573
15. Belarusian Mod Configuration Menu https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4574
Як зладзіць пераклад
Існуе 2 шляха ладкаваньня перакладу:
  • даданьне дадатковых файлаў да арыгінальных модуляў
  • стварэньне асобнага мода
Моды і нават гульня - гэта сукупнасць модуляў.
Модулі знаходзяцца ў тэчцы C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Mount & Blade II Bannerlord\Modules .

Даданьне дадатковых файлаў да арыгінальных модуляў
Перавагі
  • льга гуляць у пераклад сеткавай гульні
  • прасьцей перакладаць моды шляхам замены радкоў, што ня маюць індэнтыфікатараў (але складаней адладжваць, каб знайсьці памылку)
Недахопы
  • карыстальнікам складаней ўсталёўваць, абнаўляць і выдаляць пераклад
  • нельга падпісацца ў Steam і NexusMods
  • пасьля абнаўленьня, радкі без індэнтыфікатараў ня будуць працаваць без ручной апрацоўкі новых файлаў
  • пасьля аўтаматычнага абнаўленьня мода, пераклад выдаляецца (трэба ўручную ўсталяваць наноў)

Стварэньне асобнага мода
Перавагі
  • льга падпісацца ў Steam і NexusMods
  • карыстальнікам прасьцей усталёўваць, абнаўляць і выдаляць пераклад
  • пераклад больш устойлівы да абнаўленьня мода (працягвае ўстойліва працаваць)
Недахопы
  • нельга гуляць у сеткавай гульні
  • складаней перакладаць радкі, што ня маюць індэнтыфікатараў

Калі пераклад ня мае перакладзеных радкой без індэнтыфікатараў, то перафарматаваць пераклад іншым чынам досыць проста.

Я раю выкарыстоўваць метад "Стварэньне асобнага мода". Ён ня надта складанейшы, але вашым карыстальнікам будзе прасьцей.
Пераклад шляхам даданьня дадатковых файлаў да арыгінальнага модуля
Спасылка на прыклад[github.com]

Давайце разглядзім працэс стварэньня на прыкладзе перакладу аднога з модуляў арыгінальнай гульні. А менавіта на прыкладзе перакладу SandBoxCore.

Стандартны шлях да тэчкі SandBoxCore у Steam
C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Mount & Blade II Bannerlord\Modules\SandBoxCore

У тэчцы SandBoxCore мы можам знайсьці зыходныя файлы для перакладу. Я раю выкарыстоўваць англійскія, бо яны найбольш актуальныя і слушныя.

Шлях да тэчкі лакалізацыяў. У ёй знаходзяцца зыходныя файлы, і яе трэба будзе зьмясьціць нашы пераклад.
C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Mount & Blade II Bannerlord\Modules\SandBoxCore\ModuleData\Languages

Англійскій файлы знаходзяцца наўпрост у тэчцы Languages. Іншыя мовы арганізаваныя ў тэчкі з кадамі моў.

Нам трэба перакласьці файлы:
  • std_spcultures_xml.xml - імёны персанажаў, назвы кланаў і апісаньні культур
  • std_spitems_xml.xml - гульнявыя прадметы (зброя, браня, іншае)
  • std_spnpccharacters_xml.xml - назвы ваяроў
  • std_spnpccharactertemplates_xml.xml - назвы грамадзянскіх адзінак
Гэта вялікія файлы. Насамрэч мы зробім пераклад толькі маленькай часткі аднога файла, каб убачыць вынік.

Створым тэчку з кодам мовы, на якую жадаем зрабіць пераклад.
  • BYc - беларуская кірыліца
  • BYl - беларуская лацінка
  • UA - украінская
  • любы іншы код, калі жадаеце можаце прыдумаць свой. Здаецца, абмежаваньня на даўжыню не існуе, але лепей штосьці кароткае. Пазьней будзе разгледжана пытаньне стварэньня перакладу на новую мову з новым кодам.
Напрыклад, мы стварылі тэчку BYc. Яна пустая.

Давайце скапіюем файл std_spnpccharacters_xml.xml з тэчкі
шлях да гульні\Modules\SandBoxCore\ModuleData\Languages
у тэчку
шлях да гульні\Modules\SandBoxCore\ModuleData\Languages\BYc

Перакладзем першых 10 радкоў.

Пачатак файла выглядзіць прыкладна так:

<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?>
<base выдаліў зьмесьціва, каб не стваралася спасылка type="string">
<strings>
<string id="0gi5Fp8c" text="Veteran Sword Sister" />
<string id="0GkJB08d" text="Sturgian Veteran Caravan Guard" />
<string id="1gAasy1t" text="Lake Rat Veteran" />
<string id="1PsLlMaQ" text="Imperial Equite" />
<string id="1WfDVpya" text="Sturgian Archer" />
<string id="1zObCG2o" text="Battanian Fian Champion" />
<string id="275LD0Gh" text="Shop Worker" />
<string id="2gUjKT5H" text="Battanian Horseman" />
<string id="2HDPaohZ" text="Expert Forester" />

Перакладць трэба толькі тэкст, што знаходзіцца ў дужках тэга text="Тэкст, які трэба перакласьці".

Усё астатняе трэба пакінуць у спакоі, каб файл працаваў. Калі вы будзеце правіць іншае, чакайце праблем.

Пераклад створаны, але каб усе працавала, яго трэба падключыць у файле language_data.xml .

Стварыце тэкставы файл у тэчцы
шлях да гульні\Modules\SandBoxCore\ModuleData\Languages\BYc

І пераназавіце яго ў language_data.xml. Зьвярніце ўвагу на пашырэньне, яно мусіць быць .xml Калі вы назавёце файл па іншаму, ён ня будзе працаваць.

Адкрыйце файл і скапіюйце ў яго наступнае:

<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?>
<LanguageData id="Беларуская">
<LanguageFile xml_path="BYc/std_spnpccharacters_xml.xml" />
</LanguageData>

Першы радок службовы.

Другі радок гавора, што радкі перакладу належаць да мовы Беларуская. Калі вы выкарыстаеце іншую назву, напрыклад, Полацкая, то пераклад будзе належаць да Полацкай і ў меню гульні вы зможаце абраць мову Полацкая.

Трэба памятаць, што індэнтыфікатар мовы заўжды мусіць быць аднолькавым. Напрыклад, Беларуская і ўсё. Калі вы напішыце ў іншым файле Беларусккая ці Belarusian, то ў меню з'явіцца яшчэ адна мова Беларусккая ці Belarusian і пераклад будзе падзелены паміж гэтымі двума мовамі.

( Українська - для украінскай, Беларуская - кірыліца, Biełaruskaja - лацінка )

Цяпер льга зайсьці ў гульню і пратэсьціць пераклад.

Але спачатку адключыце (выдаліце) стандартны беларускі пераклад, калі вы спрабуеце перакласьці SandBoxCore, а не нейкім іншы модуль. Калі вы перакладаеце іншы модуль, ня трэба адключаць беларускі пераклад.

1. Зайдзіце ў гульню.
2. Зьмяніце мову на патрэбныў у наладах (Options » Gameplay » Language). Ужывіце зьмены.
3. Пачніце новую гульню, ці загрузіце старую.
4. Зайдзіце ў энцыклапедыю на ўкладку Warriors.
5. Унізе ці ўверсе сьпіса мусяць быць нашыя перакладзеныя ваяры. Астатнія мусяць быць на англійскам, бо гэта стандартная мова.

Калі нам трэба падключыць усе 4 файла перакладу, language_data.xml будзе выглядаць наступным чынам.

<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?>
<LanguageData id="Беларуская">
<LanguageFile xml_path="BYc/std_spcultures_xml.xml" />
<LanguageFile xml_path="BYc/std_spitems_xml.xml" />
<LanguageFile xml_path="BYc/std_spnpccharacters_xml.xml" />
<LanguageFile xml_path="BYc/std_spnpccharactertemplates_xml.xml" />
</LanguageData>

На гэтым скончым падзел.

Калі вы зрабілі пераклад, не забудзьцеся захаваць англійскія зыходнікі, каб пазьней пераклад было лёгка абнавіць да новай версіі мода.
Пераклад шляхам стварэньня асобнага мода
Спасылка на прыклад[github.com]

Спачатку створым тэчку для нашага мода-перакладу. І назавём яе напрыклад Belarusian.AutoTrader. Вы можаце абраць любую назву для гэтай тэчкі.

Спрошчаная структура гэтай тэчцы:

ModuleData\Languages\BYc\language_data.xml
ModuleData\Languages\BYc\файл перакладу 1.xml
ModuleData\Languages\BYc\файл перакладу 2.xml
...
ModuleData\Languages\BYc\файл перакладу n.xml
SubModule.xml

Пачнём ствараць гэтую структуру ў тэчцы.

Стварыце тэкставы файл у тэчцы Belarusian.AutoTrader і пераназавіце яго ўва SubModule.xml. Назва файла мусіць быць менавіта SubModule, а пашырэньне xml і ніяк іначай.

Скапіюйце зьмесьціва ў файл SubModule.xml

<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?>
<Module>
<Name value = "Belarusian AutoTrader"/>
<Id value = "Belarusian AutoTrader"/>
<Version value = "v1.2.9"/>
<DefaultModule value="true"/>
<SingleplayerModule value="true"/>
<MultiplayerModule value="false"/>
<Author value="Author 123" />
<Official value="false" />
<DependedModules>
<DependedModule Id="Native" DependentVersion="v1.2.9"/>
<DependedModule Id="SandBoxCore" DependentVersion="v1.2.9"/>
<DependedModule Id="Sandbox" DependentVersion="v1.2.9"/>
<DependedModule Id="StoryMode" DependentVersion="v1.2.9"/>
<DependedModule Id="Belarusian Core" DependentVersion="v1.2.7"/>
</DependedModules>
<SubModules/>
<Xmls>
</Xmls>
</Module>

Разглядзім цікавыя для нас часткі файла.

Тэг Name вызначае назву вашага мода ў мэнэджары модаў.
Тэг Id вызначае службовы індэнтыфікатара вашага мода. Ён мусіць быць унікальным.
Тэг Version вызначае версію гульні, для якой прызначаны вашы мод. Каб не было праблем, лепей пісаць у гэтае поле версіі падобныя на версіі ванільнай гульні.
Тэгі SingleplayerModule і MultiplayerModule вызначаюць, для якой гульні прызначаны пераклад, для сеткавай альбо адзіночнай. Сеткавую гульню лепей заўжды ставіць у false, бо калі true, мод не працуе для адзіночнай, незалежна ад значэньня адзіночнай гульні.
Тэг Author вызначае імя альбо нікнэйм аўтара мода.
Тэг DependedModules вызначае сьпіс модаў, патрэбных для працы вашага мода.
Тэг DependedModule апісвае кожны асобны патрэбны мод і яго версію.

Прыйшоў час стварыць купку тэчак дзеля файлаў перакладу. Назвы і ўкладзенасьць тэчак мусяць адпавядаць прыкладу, іначай нічога ня будзе працаваць.

Створым тэчку ModuleData, у ёй створым тэчку Languages .

Далей трэба стварыць тэчку з шыфрам мовы. У прыкладзе будзе BYc, але вы можаце выкарыстаць іншую.

Створым тэчку з кодам мовы, на якую жадаем зрабіць пераклад.
  • BYc - беларуская кірыліца
  • BYl - беларуская лацінка
  • UA - украінская
  • любы іншы код, калі жадаеце можаце прыдумаць свой. Здаецца, абмежаваньня на даўжыню не існуе, але лепей штосьці кароткае. Пазьней будзе разгледжана пытаньне стварэньня перакладу на новую мову з новым кодам.

Усе патрэбныя тэчкі створаны.

У тэчкі з шыфрам мовы трэба стварыць файл language_data.xml . Гэты файл падключае ўсе астатнія файлы перакладу. Па сутнасьці ў ім ідзе пераклік файлаў перакладу зь іх назвамі і id мовы, для якой прызначаны гэтыя файлы.

Файл мусіць выглядаць наступным чынам:

<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?>
<LanguageData id="Беларуская">
<LanguageFile xml_path="BYc/module_strings.xml" />
</LanguageData>

Разбярэм яго:
  • радок 1 - проста капіюем. Заўжды мусіць быць такім, бо гэта службовая частка xml-файла.
  • радок 2 - вызначае дзеля якой мовы прызначаны файлы ( Українська - для украінскай, Беларуская - кірыліца, Biełaruskaja - лацінка ).
  • радок 3 - утрымлівае шлях да файлу з перакладам.
  • радок 4 - проста капіюем. Заўжды мусіць быць такім, закрывае тэг, які вызначае мову файлаў.

Радок 2 вызначае адзін файл. Калі нам трэба далучыць некалькі файлаў, проста дадаем пасьля <LanguageFile xml_path="BYc/module_strings.xml" /> яшчэ патрэбную колькасьць радкой.

Цяпер трэба стварыць файл з перакладам module_strings.xml у тэчцы мовы. У прыкладзе - гэта BYc.

<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?>
<base xmlns:xsi="http://www.w3.org/2001/XMLSchema-instance" xmlns:xsd="http://www.w3.org/2001/XMLSchema" type="string">
<strings>
<string id="ATStartup01" text="Дзякуй за выкарыстаньне АўтаГандляр! Націсьніце &lt;ALT + A" />
<string id="ATStartup02" text="&gt;, каб адкрыць меню наладаў" />
<string id="ATVersionMismatch01" text="Вы выкарыстоўваеце АўтаГандляра для " />
<string id="ATVersionMismatch02" text=" з Bannerlord " />
<string id="ATVersionMismatch03" text=". Калі ў вас узьніклі праблемы, калі ласка, праверце старонку мода на наяўнасьць прыдатнай версіі." />
<!-- Далей ідуць астатнія радкі перакладу, але мы іх прапусьцім з-за абмежаваньняў гэтай ўэб-старонкі -->
<string id="ATDone" text="Гатова" />
<string id="ATCancel" text="Скасаваць" />
</strings>
</base>

Мод AutoTrader мае мала радкоў для перакладу. Яны зьмяшчаюцца ў адным файле.

Пераклад Гатовы!
Стварэньне новых моў і функцыяў
З дапамогай language_data.xml льга:
  • далучыць новы файл перакладу
  • вызначыць новую мову
  • вызначыць лінгвістычныя функцыя, якія будзе льга выкарыстоўваць у перакладзе, напрыклад, падстаўляць патрэбны пераклад у залежнасьці ад склону (падежу) альбо роду

Аглядзім

<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?>
<LanguageData id="Беларуская" name="Беларуская" supported_iso="by,blr,be-by" subtitle_extension="by" under_development="false">
<LanguageFile xml_path="BYc/Native/by_functions.xml" />
<LanguageFile xml_path="BYc/Native/std_crafting_pieces_xml_by.xml" />
<LanguageFile xml_path="BYc/Native/std_TaleWorlds_MountAndBlade_View_by.xml" />
<LanguageFile xml_path="BYc/Native/std_TaleWorlds_MountAndBlade_ViewModelCollection_by.xml" />
</LanguageData>

Разглядзім радок LanguageData
  • атрыбут id - унікальны індэнтыфікатар мовы, з яго дапамогай гульня разумея, дзеля якой мовы прызначаны пераклад. Льга выкарыстоўваць як лацінку гэтак і кірыліцу (верагодна ўсе знакі utf8).
  • атрыбут name - вызначае назву мовы ў меню
  • атрыбут supported_iso - калі шчыра дрэнна разумею навошта трэба, але ў крыніцах дзе паглядаў было =)
  • атрыбут subtitle_extension - калі шчыра дрэнна разумею навошта трэба, але ў крыніцах дзе паглядаў было =)
  • атрыбут under_development - усталёўка атрыбута ў true можа прывесьці да праблемаў, таму лепей не чапаць, альбо навогул не выкарыстоўваць

Дзеля вызначэньня новай мовы досыць увесьці новы id, напрыклад, Беларуская2 .

Вызначэньне новых функцыяў

Дрэнна разумею, але змог па прыкладзе стварыць уласную функцыю для працы з радамі.

Мой файл by_functions.xml з новай функцыяй.

<?xml version="1.0" encoding="utf-8"?>
<base xmlns:xsi="http://www.w3.org/2001/XMLSchema-instance" xmlns:xsd="http://www.w3.org/2001/XMLSchema" type="string">
<functions>
<function functionName="GENDER" functionBody="{?$0!.Muzcynski}0{:?$0!.Zanocy}1{:?$0!.Nijaki}2{:?$0!.Mnozny}3{:}0{\?}"/>
</functions>
</base>

Дзякуючы гэтай функцыі я магу рабіць гэткія канструкцыі:

<string id="07OrsbVH" text="{.Mnozny}Моцныя Балты" />
<string id="0a6Vz7wi" text="{.Muzcynski}Скураны Табард" />
<string id="0e17RZrZ" text="{.Muzcynski}Арбалет" />
<string id="0Pxq8UqX" text="{.Nijaki}Горнае Покрыва" />
<string id="0SsLGsXk" text="{.Zanocy}Доўгая Мяккая Роба" />

і

<string id="3JaHZA3Y" text="{ITEMNAME} (Вялікі Мех)" />
<string id="5yVgXqQr" text="{#GENDER(ITEMNAME)}Зношаны{#}Зношаная{#}Зношанае{#}Зношаныя{\#} {ITEMNAME}" />
<string id="85WO1MKG" text="{#GENDER(ITEMNAME)}Добры{#}Добрая{#}Добрае{#}Добрыя{\#} {ITEMNAME}" />
<string id="8Tal0XIj" text="{#GENDER(ITEMNAME)}Майстэрскі{#}Майстэрская{#}Майстэрскае{#}Майстэрскія{\#} {ITEMNAME}" />
Абнаўленьне перакладу да новай версіі
Дзеля магчымасьці абнаўленьня, трэба заўжды захоўваць радкі, якія перакладаеце.

То бок пасьля перакладу, трэба захаваць перакладзеныя тэчкі ў адмысловую тэчку. Я звычайна называю яе зыходнікі. Тэчку захоўваю непасрэдна ў перакладзе, каб не страціць яе.

Калі не захаваць радкі адразу пасьля перакладу, вы хутчэй за ўсё ня зможаце знайсьці менавіта тую версію, якую перакладалі. Гэта прывядзе да немагчымасьці лёгкага перакладу абноўленых радкоў.

Пасьля выхаду новай версіі льга ўзяць усе новыя радкі, зьмясьціць іх у тэчку зыходнікі новыя і параўнаць іх з тэчкай зыходнікі.

Дзеля параўнаньня тэкставых файлаў існуе вялікая колькасьць праграмм. Выкарыстоўвайце ўпадабаную. Тут прывяду назвы вядомых мне:
  • WinMerge (праграма адмыслова прызначаная для параўнаньня)
  • Visual Studio Code з дадаткам Compare Folders (я выкарыстоўваю гэтую, бо мне падабаецца тэкставы рэдактар. У ім я раблю амаль усю працу, зьвязаную з перакладамі)

Пасьля абнаўленьня не забудзьцеся захаваць новыя зыходнікі і выдаліць старыя.
Сістэма кантролю версіяў
Тут шмат сказаць не магу, бо не хапае ведаў.

Але настойліва раю выкарыстоўваць гэткае ПО, бо вы заўжды можаце вярнуцца да ўсякага этапу перакладу і праглядзець усе зьмесьціва.

Заўжды льга зрабіць памылку і страціць важныя файлы. Аднавіць іх будзе складана ці немагчыма, калі вы не карыстаецеся кантролем версіяў.

На гэты момант я маю 3 244 этапаў і магу вярнуцца на любы, каб праглядзець файлы.

Я карыстаюся сайтам GitHub.

Амаль усе працэсы аўтаматызаваныя і іх льга зрабіць з дапамогай графічнага інтэрфейсу. Дзеля працы досыць засвоіць базавы функцыянал.

Таксама сістэмы кантролю версіяў з рэпазітарамі кшалту GitHub дазваляюць працаваць адразу на некалькіх прыладах, напрыклад, хатніх кампутары і ноўтбуку.
Стварэньне і абнаўленьне мода ў майстэрні Steam
Калі пераклад зроблены як асобны мод, яго льга загрузіць у Steam.

Загрузка мода ў Майстэрню Steam

Для запампоўкі трэба стварыць файл WorkshopCreate.xml

<Tasks>
<CreateItem/>
<UpdateItem>
<ModuleFolder Value="шлях да тэчкі з модам\Belarusian.Eastern Europe 1259"/>
<ItemDescription Value="Аматарскі пераклад моду Eastern Europe 1259 на беларускую мову."/>
<!-- Апісаньне, якое льга будзе ўбачыць у Steam Workshop, яго льга рэдагаваць у Steam UI -->
<Tags>
<!-- Вы можаце выкарыстоўваць наступныя тэгі: -->
<!-- Тып: Graphical Enhancement, Map Pack, Partial Conversion, Sound, Total Conversion, Troops, UI, Utility, Weapons and Armour -->
<!-- Сэтынг: Native, Antiquity, Dark Ages, Medieval, Musket Era, Modern, Sci-Fi, Fantasy, Oriental, Apocalypse, Other -->
<!-- Рэжым гульні: Singleplayer, Multiplayer -->
<!-- Сумяшчальныя версіі: e1.9.0, v1.0.0,... Поўны актуальны сьпіс версіяў льга ўбачыць у Майстэрні Steam Workshop у падзеле "Агляд па тэгу" -->
<Tag Value="UI" />
<Tag Value="Singleplayer" />
<Tag Value="v1.2.9" />
</Tags>
<Image Value="шлях да выявз мода\Image.png"/>
<!-- ВЫЯВА МУСІЦЬ БЫЦЬ МЕНЕЙ ЗА 1 MB, ІНАЧАЙ ПАМЫЛКА ЗАПАМПОЎКІ -->
<Visibility Value="Private"/>
<!-- Вызначае бачнасьць мода ў Майстэрні Steam. Можа быць: Public, FriendsOnly, Private -->
</UpdateItem>
</Tasks>

Мае шляхі да файлаў:
  • <ModuleFolder Value="C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Mount &amp; Blade II Bannerlord\Modules\Belarusian.Eastern Europe 1259"/>
  • <Image Value="C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Mount &amp; Blade II Bannerlord\Modules\Belarusian.Eastern Europe 1259\Image.png"/>

Не забудзьцеся стварыць выяву мода.

Цяпер льга загружаць мод у Steam.

Пераканайцеся, што выява важыць меней за 1 мегабайт, іначай памылка.

У кансолі для зручнага набору шляху да файла льга выкарыстоўваць кнопку Tab. Проста ўвядзіце 2-3 сімвалы і націсьніце яе. Калі данабраўся не той шлях, націсьніце яшчэ некалькі разоў. Чым болей сымбаляў вы ўвядзеце, тем больш дакладна спрацуе данабор.

1. Зайдзіце ў тэчку

шлях да Steam\steamapps\common\Mount & Blade II Bannerlord\bin\Win64_Shipping_Client

(у мяне C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Mount & Blade II Bannerlord\bin\Win64_Shipping_Client)

2. націсьніце па адраснаму радку тэчцы дзе напісаны шлях да тэчкі (ён напісаны ў 1 кроке)

3. на напішыце cmd і націсьніце Enter

4. адкрыецца кансоль

5. напішыце TaleWorlds.MountAndBlade.SteamWorkshop.exe шлях да файлу\WorkshopCreate.xml і націсьніце Enter

напрыклад, у мяне так, бо я захоўваю файл у тэчцы з модам

TaleWorlds.MountAndBlade.SteamWorkshop.exe "c:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Mount & Blade II Bannerlord\Modules\Belarusian.BannerKings\WorkshopCreate.xml"

6. калі вы не ўбачылі памылкі, мод пасьпяхова запампаваны ў Steam

На старонцы вашых запампаваных файлаў у Майстэрні Steam вы ўбачыце свой мод. Там яго льга дадаткова рэдагаваць альбо выдаліць.

У прыкладзе мод адпачатку схаваны, зьмяніце бачнасьць калі будзеце гатовыя.

На старонцы льга зьмяніць апісаньне, дадаць у сваю калекцыю, загрузіць скрыншоты, усталяваць моды, патрэбныя для працы вашага перакладу (каб яны з'явіліся ў сьпісе, трэба на іх падпісацца ці быць аўтарам).

З перакладамі ў Steam няма ніякіх праблем, кшалту тых што маюцца ў Europe 1100 (чорныя выявы).

Абнаўленьне мода ў Майстэрні Steam

Пошук гатовых файлаў для перакладу
Пошук індэнтыфікатараў радкоў (калі няма гатовых файлаў)
Стварэньне індэнтыфікатараў радкоў, калі іх няма ў зыходных файлах
Пераклад бінарных dll файлаў
Дзе знайсьці файлы для перакладу арыгінальнай гульні
На момант напісанньня перакладу файлы для перакладу льга было знайсьці ў тэчках (29.10.2023):
  • шлях да тэчкі гульні/Modules/CustomBattle/ModuleData/Languages
  • шлях да тэчкі гульні/Modules/Multiplayer/ModuleData/Languages
  • шлях да тэчкі гульні/Modules/Native/ModuleData/Languages
  • шлях да тэчкі гульні/Modules/SandBox/ModuleData/Languages
  • шлях да тэчкі гульні/Modules/SandBoxCore/ModuleData/Languages
  • шлях да тэчкі гульні/Modules/StoryMode/ModuleData/Languages

Стандартны шлях да тэчкі гульні ў Steam
C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Mount & Blade II Bannerlord

Англійскія файлы для перакладу наўпрост зьмесцаваны ў азначаных тэчках, файлы іншых моў знаходзяцца ў тэчках, напрыклад, DE для германскай мовы. Перакладаць льга з любой мовы, але лепей з англійскай ці турэйцкай, бо яны хутчэй за ўсё знаходзяцца ў актуальным стане. Пераклады іншых моў могуць быць закінутымі, састарэлымі.
Дзе знайсьці файлы для перакладу модаў
Моды, на якія вы падпісаліся ў Steam, льга знайсьці ў тэчцы C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\workshop\content\261550 .

У шляхе можа адрозьнівацца дыск, на які ўсталяваны Steam.

З модамі, якія вы спампавалі з вонкавых сайтаў, напрыклад, Nexus Mods, прасьцей, бо яны зазвычай знаходзяцца ў спампаваным архіве.
6 Comments
Ukrainian 25 Dec, 2024 @ 12:58pm 
Бажаю, щоб Білоруська і Українська була в кожній грі офіційно :)
Reiko  [author] 25 May, 2024 @ 4:56am 
Калі штосьці не атрымаецца, магу дапамагчы.
33136062 23 May, 2024 @ 4:02pm 
Завтра спробую по цьому ґайдику зробити український переклад, якщо щось вийде - відзвітую.
BaseCh 13 May, 2024 @ 9:53am 
хах мені іноді здається білоруською перекладів більше ніж українською
Reiko  [author] 2 Apr, 2024 @ 9:43am 
thanks
GFRL 2 Apr, 2024 @ 8:08am 
в топ